Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый

Камбінат жалезабетонных канструкцый у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці створаны адпаведна загаду Міністэрства будаўніцтва БССР № 59 ад 10 лютага 1965 года. Уведзены ў дзеянне 8 лютага 1968 года. Першым яго дырэктарам у 1968–1979 гады быў Павел Іосіфавіч Панамарэнка (1917–1985). Асноўная прадукцыя — зборны жалезабетон для грамадскага і прамысловага будаўніцтва.